Скриншот видео t.me/mchs112by
Ратавальнікі дапамаглі казулі, якая захрасла паміж прутамі металічнай агароджы ў Астраўцы, паведамляе прэс-служба МНС. Інцыдэнт адбыўся сёння на прыватным падворку па вуліцы Новай.
На дапамогу жывёле прыйшлі ратавальнікі. Яны акуратна расціснулі металічныя пруты агароджы і вызвалілі казулю. Ветэрынарная дапамога ёй не спатрэбілася.