Фото: x.com/podlaski_sg
Супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай службы Польшчы выявілі два метэазонды, якія выкарыстоўваліся для незаконнай пераправы цыгарэт з Беларусі ў Польшчу.
Аэрастаты перавозілі тытунёвую кантрабанду агульным коштам больш за 46 тысяч злотых. Груз быў выяўлены ў зоне адказнасці памежных застаў у Мельніку і Новым Двары, паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай службы.