Беларускія мытнікі затрымалі грамадзяніна Казахстана, у якога знайшлі марыхуану і гашыш, паведамляе ДМК.
Грузавы аўтамабіль уязджаў у Беларусь з Латвіі праз пункт пропуску «Грыгароўшчына». Падчас агляду мытнікі выявілі ў асабістых рэчах казахстанскага кіроўцы пакецік з «рэчывам расліннага паходжання». Яшчэ адзін пакет, схаваны на падваконні модуля пашпартнага кантролю, выявіў службовы сабака.
Судова-генетычная экспертыза паказала, што другі пакет таксама належаў кіроўцу. Эксперты ўстанавілі, што рэчывы ў пакетах — гашыш і марыхуана.
У дачыненні да кіроўцы ўзбуджаны дзве крымінальныя справы за незаконны абарот наркотыкаў і незаконнае перамяшчэнне наркотыкаў праз мяжу. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!