Фото: Беллегпром
ААТ “Камволь” шые школьныя камізэлькі для Дагестана з давальніцкай воўны, якую прадпрыемства атрымлівае ад ТАА “Каўказская воўна”. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў РФ.
Пра пастаўкі дагестанскай воўны на беларускія прадпрыемствы лёгпрама паведамлялася ў мінулым годзе. Аказалася, што задзейнічана давальніцкая схема.
“Агульнаадукацыйнымі ўстановамі Дагестана ўжо закуплена звыш 10 200 камізэлек, створаных беларускім прадпрыемствам з дагестанскай воўны. Маецца заяўка дадаткова на 6000 камізэлек”, – распавялі ў пасольстве.
У мінулым годзе “Каўказская воўна” паставіла ў Беларусь больш за 300 тон воўны. Чакаецца пастаўка яшчэ 100 тон.