Петер Сийярто. Скриншот видео
Былы міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта пасля паражэння партыі Віктара Орбана знайшоў новую працу.
Сіярта адмовіўся ад свайго дэпутацкага мандата, каб працаваць у кітайскім аўтаканцэрне BYD.
«BYD — адна з самых паспяховых гісторый у аўтамабільнай прамысловасці за апошнія 20 гадоў. Пачынаючы з сённяшняга дня, я працягну сваю працу ў якасці кіраўніка, адказнага за знешнія сувязі групы і развіццё новых напрамкаў бізнесу», — абвясціў ён у Facebook.
Як адзначае AP, на пасадзе міністра Сіярта садзейнічаў прыцягненню кітайскіх інвестыцый у Венгрыю. Так, у 2023 годзе ён заяўляў, што BYD адкрые свой першы еўрапейскі завод у Венгрыі. Ён назваў праект «адной з найбуйнейшых інвестыцый у гісторыі венгерскай эканомікі», заявіўшы, што ўрад прадаставіць кампаніі BYD фінансавыя стымулы. У 2025 годзе міністр анансаваў размяшчэнне еўрапейскай штаб-кватэры BYD у Будапешце.