Фото: Thomas Dumortier / Unsplash.com
Белстат апублікаваў вынікі выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння праблем занятасці насельніцтва за 2025 год. У рамках гэтага даследавання разлічваецца паказчык беспрацоўя па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы.
У мінулым годзе ўзровень занятасці насельніцтва ва ўзросце 15-74 гады склаў 68,5%, а ўзровень беспрацоўя — 2,5% ад колькасці рабочай сілы. У параўнанні з 2024 годам узровень беспрацоўя знізіўся на 0,5 п. п. Узровень занятасці пры гэтым вырас на 1 п.п.
Узровень беспрацоўя сярод жанчын і мужчын склаў 2,5%. Жаночае беспрацоўе скарацілася на 0,2 п.п., а мужчынскае – на 0,9 п.п.
Узровень занятасці сярод насельніцтва ў працаздольным узросце склаў у мінулым годзе 85,1% (+1,1 п.п.), у тым ліку 85,6% (+0,8 п.п.) сярод жанчын і 84,5% (+1,2 п.п.) мужчын.
20% занятых прыпадала на сельскае насельніцтва, а 80% — на гарадское. Сярэдні ўзрост занятых склаў 42,5 года.