Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны пракаментаваў атаку на Маскву і папярэдзіў Лукашэнку

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі пракаментаваў маштабную атаку на Маскву і Падмаскоўе і зноў папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку.

«Масква адгэтуль ніколі не спіць. Версія 17.05, шанцы зраўняліся: ануляваны аднабаковы абанемент спакойнага жыцця на Патрыках і наваколлі», — напісаў ён у Facebook.

«Юстас — Аляксу Рыгоравічу: важна, як увайсці ў патрэбную размову, але яшчэ важнейшае мастацтва выйсця з яе. Лукашэску, прыглядайся да перспектыў», — дадаў ён.

Нагадаем, напярэдадні Броўдзі таксама звярнуўся да Лукашэнкі з жорсткім папярэджаннем у сувязі з выкарыстаннем беларускай паветранай прасторы для атак на Украіну.

«Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — напісаў камандуючы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!