«Калідор для забойцаў = саўдзел = расплата» — камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны прыгразіў Лукашэнку за пропуск шахедаў

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з жорсткім папярэджаннем у сувязі з выкарыстаннем беларускай паветранай прасторы для атак на Украіну.

«Мінскі гаўляйтар Лукашэску! Мы фіксуем пралёт кожнага “шахеда”, які, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, накіроўваецца ва Украіну, кожную тваю фрыкцыю і хістанне з вайсковым адценнем. Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы на камеру і хлусіць свайму запалоханаму народу пра «нейтралітэт», але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў мірных украінцаў», — напісаў Броўдзі ў Facebook.

«Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = расплата», — дадаў камандуючы.

Скрыншот старонкі facebook.com/Brovdi.Art
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!