Фото: Минобороны Польши
Польская армія атрымала новыя карэйскія танкі К2. Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы, віцэ-прэм’ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
28 баявых машын паступілі на ўзбраенне 16-й механізаванай дывізіі. Пастаўка выканана ў рамках кантракта, падпісанага 1 верасня 2025 года, які ахоплівае танкі K2 і K2PL.
Як адзначыў міністр, у наступных партыях ужо з’явяцца танкі ў версіі K2PL. Гэтае абазначэнне ўказвае на тое, што ў іх ужо часткова выкарыстаныя польскія камплектуючыя.
“Гэта важны крок у нарошчванні вытворчых магутнасцей нашай прамысловасці і паслядоўным умацаванні бяспекі Польшчы”, – дадаў ён.
К2 – паўднёвакарэйскі танк, прыняты на ўзбраенне ў 2014 годзе. Ён аснашчаецца 12-мм гарматай Hyundai Wia CN08, мае боекамплект у 40 снарадаў, танк таксама ўзброены двума кулямётамі і супрацьтанкавымі кіраванымі ракетамі. Рухавік магутнасцю 1500 к.с. забяспечвае яму хуткасць да 75 км/г па шашы.