Минобороны Беларуси. Фото: Reform.by
Мінабароны 25-27 жніўня праводзіць тактыка-спецыяльнае вучэнне з каменданцкімі воінскімі часцямі. Ім кіруе начальнік упраўлення службы войскаў УС палкоўнік Дзмітрый Жукоўскі.
“Мэта — павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб упраўлення каменданцкіх воінскіх часцей і навучанасці асабовага складу падраздзяленняў падчас выканання задач па прызначэнні”, – паведамілі ў Мінабароны.
У рамках вучэння будзе адпрацавана забеспячэнне дзеянняў воінскіх часцей у раёнах выканання задач; падтрыманне правапарадку і забеспячэнне бяспекі дарожнага руху; вядзенне разведкі з выкарыстаннем беспілотнікаў і супрацьдзеянне ім.
У вучэнні будуць задзейнічаныя часці ваенных камендатур і кіналагічнага цэнтра Узброеных Сіл.