Літоўскія памежнікі перахапілі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт

Літоўскія памежнікі ў нядзелю перахапілі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт. Volkswagen Passat быў спынены на дарозе Варэна – Гродна пад Друскінінкаем.

Кіроўца першапачаткова не падпарадкаваўся патрабаванням супрацоўнікаў паліцыі і памежнай службы. Ён паспрабаваў схавацца. Неўзабаве паліцэйскія выявілі кінуты Passat. У ім знаходзіліся 6 тыс. пачак цыгарэт «NZ Gold» і «Мінск 5 Суперслімс» з беларускімі маркамі. Кошт партыі ацанілі ў 33 тыс. еўра.

У далейшым былі затрыманыя трое жыхароў Друскінінкая, якіх падазраюць у кантрабандзе.

Распачата расследаванне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!