Фото: Facebook Юдит Полгар
Вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар адмовілася вылучацца на пасаду прэзідэнта Венгрыі. Раней прэм’ер-міністр краіны Петэр Мадзьяр заявіў, што прапануе ёй заняць гэты пост, бо яна здольная аб’яднаць краіну, паколькі яе дасягненнямі можа ганарыцца кожны венгр.
Юдзіт Полгар падзякавала Мадзьяру за прапанову, таксама адзначыўшы, што ён зрабіў яе беспартыйнаму кандыдату, хоць і валодае канстытуцыйнай большасцю ў парламенце.
«У той жа час я не адчуваю сябе здольнай узяць на сябе гістарычную адказнасць за аб’яднанне расколатай нацыі, таму не магу прыняць гэтае запрашэнне», — напісала Полгар у Facebook.
Нагадаем, пасля перамогі на парламенцкіх выбарах партыя Мадзьяра дамагалася адстаўкі прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка. У суботу ён падпісаў папраўку да Канстытуцыі, раней прынятую парламентам, якая спыняе яго паўнамоцтвы.
Выконваць абавязкі прэзідэнта пакуль будзе старшыня парламента Агнеш Форстхофер. Папраўка таксама прадугледжвае, што пасля ўступлення яе ў сілу, да прыняцця новай Канстытуцыі, але не больш як на пяць гадоў, парламент абірае новага прэзідэнта. Партыя TISZA Мадзьяра мае большасць у парламенце.