Official White House Photo by Daniel Torok
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў адкрыў фронт гандлёвай вайны з Канадай. Ён падпісаў указ, які ўводзіць дадатковыя мыты ў памеры 50% на шэраг канадскіх тавараў.
Як заявілі ў Белым доме, мыты ўводзяцца ў адказ на дыскрымінацыйнае стаўленне Канады да амерыканскай прадукцыі, у прыватнасці аўтамабіляў, алкаголю і малочнай прадукцыі.
Дадатковыя мыты ўводзяцца на канадскія тавары — ад віна да хакейных клюшак і цэменту. Адзначаецца, што пад іх не трапляюць калійныя ўгнаенні, крытычна важныя мінералы і рыба, а таксама энерганосьбіты.
Разам з тым Трамп пакінуў прастору для перамоў. Тарыфы павінны ўступіць у сілу праз 30 дзён.