Фото: прокуратура Могилевской области
Пракуратура Магілёўскай вобласці адсправаздачылася аб «барацьбе з экстрэмізмам». За паўгода пракуроры вобласці накіравалі ў раённыя суды 234 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі.
«Аналіз паведамленняў, допісаў, відэафайлаў і іншага апублікаванага кантэнту паказаў, што ён накіраваны на дэстабілізацыю грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай абстаноўкі ў краіне, а таксама папулярызацыю пратэстнай актыўнасці», — заявілі ў пракуратуры.
Асобна там адзначылі як дасягненне выяўленне пракуратурай Чавускага раёна ў месенджары Telegram 119 стыкераў пад назвай «Nazi to die», якія прадстаўлены ў выглядзе піктаграм-эматыконаў з выявай Адольфа Гітлера і анімэ-персанажаў.