Фото: МАЗ
Міністэрства аховы здароўя закупляе ў холдынга МАЗ 160 аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі. Іх вырабляе «МАЗ-Купава».
Як паведамілі ў прэс-службе холдынга, 22 машыны ўжо пастаўлены заказчыку. У гэтым месяцы чакаецца перадача яшчэ 18. Цалкам выканаць заказ павінны да канца года.