Беларусь пачала пастаўкі паліва ў Кыргызстан

Беларусь пачала пастаўкі паліва ў Кыргызстан. Пра гэта заявіў міністр энергетыкі краіны Алтынбек Рысбекаў.

«Першыя партыі ГЗМ з Беларусі ўжо паступілі ў Кыргызстан, яшчэ некалькі чыгуначных вагонаў знаходзяцца ў дарозе», — сказаў ён.

Як піша Reporter.kg, з Беларуссю падпісана пагадненне аб імпарце паліва, пры гэтым пытанне транзіту праз тэрыторыю Расіі ўжо вырашана.

Таксама Кыргызстан будзе атрымліваць паліва з Кітая і Узбекістана.

Пастаўкі з Беларусі пачаліся напярэдадні візіту ў Кыргызстан міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова. Ён наведае краіну 22–23 ліпеня па запрашэнні міністра замежных спраў КР Жээнбека Кулубаева.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!