У Гродзенскай вобласці супрацоўнікі ГУБАЗіК затрымалі 51-гадовага чыноўніка з упраўлення землеўпарадкавання аднаго з раённых выканаўчых камітэтаў. Яго падазраюць у атрыманні хабараў.
Як заяўляе МУС, чыноўнік курыраваў адабранне і прадастаўленне грамадзянам зямельных участкаў для вядзення садаводства і дачнага будаўніцтва. За ўчасткі з выгадным размяшчэннем і ў добрым стане ён атрымаў ад сямі мясцовых жыхароў не менш за 10 тысяч рублёў. Мужчыну затрымалі на гарачым, паведамляе МУС.
Распачаты крымінальныя справы. Устанаўліваюцца іншыя факты перадачы хабараў. Затрыманаму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Ён знаходзіцца пад арыштам і дае прызнальныя паказанні.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
