Фото: ГТК
Беларускія мытнікі працягваюць спыняць увоз тавараў з Расіі. Гаворка ідзе пра імпарт, які трапіў у ЕАЭС з парушэннем мытных працэдур.
Як паведамілі ў ДМК, гэтым разам мытнікі спынілі грузавік, які накіроўваўся ў Гомель. Машына перавозіла 21 тыс. адзінак тавараў без дакументаў, у тым ліку тых, якія пацвярджалі б іх мытнае афармленне пры ўвозе ў ЕАЭС.
“Агульны кошт незаконна перамяшчанай партыі склаў больш за 540 тыс. беларускіх рублёў. Гомельскай мытняй у дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка пачаты адміністрацыйны працэс па арт. 13.12 КаАП Рэспублікі Беларусь”, – паведамілі ў ДМК.