Фото: KAS
Польская мытна-падатковая служба выявіла ў пункце пропуску “Баброўнікі” на мяжы з Беларуссю буйную партыю кантрабандных цыгарэт.
40-гадовы грамадзянін Беларусі кіраваў грузавіком, які паводле дакументаў перавозіў руберойд. Машыну накіравалі на рэнтген, а затым правялі агляд. У рулонах было схавана больш за 150 тыс. пачак цыгарэт. Партыю кантрабанды ацанілі ў 3 млн злотых.
Суд пастанавіў заключыць мужчыну пад варту. Распачатая крымінальная справа.