Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб міры ва Украіне. Беларусь галасавала супраць

24 лютага Генеральная асамблея ААН прыняла ініцыяваную Украінай рэзалюцыю «Падтрымка трывалага міру ва Украіне». Рэзалюцыю падтрымалі 107 краін. 51 краіна ўстрымалася, 12 прагаласавалі супраць.

Беларусь была ў ліку краін, якія галасавалі супраць рэзалюцыі. Супраць рэзалюцыі таксама выступілі Расія, Бурундзі, Буркіна-Фасо, Куба, КНДР, Эрытрэя, Іран, Нікарагуа, Нігер, Малі, Судан. ЗША ўстрымаліся.

Рэзалюцыя заклікае да неадкладнага спынення агню і пацвярджае неабходнасць захавання суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!