Францыя перахапіла яшчэ адзін танкер ценявога флоту

Францыя перахапіла яшчэ адзін танкер ценявога флоту. Ён рухаўся з Расіі. Пра гэта сёння раніцай абвясціў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон.

«Учора раніцай ВМС перахапілі яшчэ адзін нафтавы танкер, які знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі: «Тагор», што прыбыў з Расіі. Наша рашучасць непахісная і абсалютная.

Гэтая аперацыя была праведзена ў Атлантычным акіяне, у адкрытым моры, пры падтрымцы шэрагу партнёраў, уключаючы Злучанае Каралеўства, і ў строгай адпаведнасці з марскім правам», — заявіў Макрон.

Ён падкрэсліў недапушчальнасць парушэння міжнародных санкцый, марскога права і фінансавання расійскай вайны супраць Украіны.

«Гэтыя судны, якія ігнаруюць нават самыя элементарныя правілы марской навігацыі, таксама ўяўляюць пагрозу для навакольнага асяроддзя і бяспекі ўсіх», — дадаў французскі прэзідэнт.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!