Расійскі Рассельгаснагляд хоча прыпыніць пастаўкі кветак з Ірана. Падазраюць кантрабанду з Арменіі

Рассельгаснагляд накіраваў іранскаму профільнаму ведамству, якое адказвае за фітасанітарны кантроль, просьбу аб прыпыненні сертыфікацыі кветак для экспарту ў Расію. Падставай сталі падазрэнні ў кантрабандзе кветак з Арменіі, пастаўкі з якой былі абмежаваныя з 22 мая.

«У 2026 годзе аб’ём паставак з Ісламскай Рэспублікі значна перавысіў паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года. У фітасанітарных сертыфікатах у якасці месца паходжання прадукцыі пазначаны Іран. Пры гэтым па знешніх характарыстыках прадукцыі і асаблівасцях упакоўкі яна ідэнтычная той, што раней увозілася з Арменіі», — гаворыцца ў заяве расійскага дзяржоргана.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!