На суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым ўзроўнем небяспекі на суботу. Чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні.

«Удзень 18 ліпеня (субота) па захадзе рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Па Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +32°С», — гаворыцца ў папярэджанні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!