«Белавія» ўвяла новыя тарыфы на правоз дадатковага месца багажу

Аформіць правоз дадатковага багажу можна пры куплі білета на сайце, у офісах продажу і ў агентаў, а таксама ўжо пасля куплі ў раздзеле «Статус браніравання». Аформіць дадатковае месца багажу на сайце можна не пазней чым за 2 гадзіны да вылету.

Кошт паслугі залежыць ад спосабу і перыяду афармлення, а таксама ад вашага маршруту. «Белавія» прадугледжвае тры тарыфныя зоны. У першую ўключана Расія, у другую — краіны Блізкага Усходу і СНД, а ў трэцюю — В’етнам, Індыя, Кітай, Тайланд, Шры-Ланка. У выніку кошт дадатковага месца вар’іруецца ад 40 еўра для першай зоны пры куплі адначасова з білетам за месца вагой не больш за 23 кг да 100 еўра для трэцяй зоны на дарагіх тарыфных планах пры афармленні месца афлайн вагой не больш за 32 кг.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!