Фото: #RFRM
Рэспубліканскі бюджэт у 2025 годзе выкананы з дэфіцытам у 1,976 млрд рублёў. У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту ў мінулым годзе.
Даходы бюджэту склаліся ў памеры 50,4 млрд рублёў, а выдаткі — амаль 52,4 млрд рублёў.
Першапачаткова дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту планаваўся на ўзроўні 4,46 млрд рублёў. Даходы перавысілі план на 4,6 млрд рублёў, а выдаткі — на 2 млрд рублёў.
Падатковыя даходы рэспубліканскага бюджэту ў мінулым годзе склалі 35,1 млрд рублёў (+664 млн рублёў да плана). Непадатковыя даходы склалі 7,66 млрд рублёў (+3 млрд да плана), у тым ліку 3,57 млрд рублёў прынеслі бюджэту дывідэнды (+1,6 млрд рублёў да плана). У рэспубліканскі бюджэт таксама паступіла 266,9 млн рублёў штрафаў і ўтрыманняў (+19 млн рублёў).
Бязвыплатныя паступленні ад замежных дзяржаў склалі 5,1 млрд рублёў, што амаль на 700 млн рублёў больш, чым планавалася першапачаткова.
Выдаткі на агульнадзяржаўную дзейнасць у мінулым годзе склалі 23,1 млрд рублёў, што на 170 млн рублёў менш за план.
На абслугоўванне дзяржаўнага доўгу было накіравана 3,89 млрд рублёў (-846 млн рублёў да плана).
На нацыянальную абарону ў мінулым годзе было выдаткавана 4,545 млрд рублёў (-181 млн рублёў).
Выдаткі на судовую ўладу, праваахоўную дзейнасць і забеспячэнне бяспекі склалі 5,58 млрд рублёў, што на 240 млн рублёў больш за план, у тым ліку было выдаткавана:
Падтрымка нацыянальнай эканомікі ў мінулым годзе склала 10,1 млрд рублёў, што на 2,5 млрд рублёў больш за план.
Выдаткі на ахову навакольнага асяроддзя перавысілі план на 12 млн рублёў і склалі 204,5 млн рублёў.
На ахову здароўя рэспубліканскі бюджэт выдзеліў 2,7 млрд рублёў, што на 90 млн рублёў менш за план.
Выдаткі на фізічную культуру, спорт, культуру і СМІ склалі 354,6 млн рублёў, што на 30 млн рублёў менш за план, але пры гэтым на СМІ было выдзелена амаль 269 млн рублёў, што на 89 млн рублёў больш за першапачаткова запланаванае. Асноўны прырост выдаткаў на СМІ адбыўся за кошт артыкула «іншыя пытанні». Было выдаткавана 110,8 млн рублёў, што ў пяць разоў больш за першапачаткова запланаванае.
Рэспубліканскі бюджэт выдзеліў на адукацыю 2,08 млрд рублёў, што на 90 млн рублёў менш за план.
Выдаткі на сацыяльную палітыку склалі 3,11 млрд рублёў, што на 104 млн рублёў менш за план.