Дзве нафтабазы ў Расіі трапілі пад удар беспілотнікаў

Навіны
Скриншот видео

Сёння ўначы ў Расіі пад удар беспілотнікаў трапілі дзве нафтабазы.

У Цвяры адбылося ўзгаранне аднаго з рэзервуараў прадпрыемства «Цвярская нафтабаза». Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, пацярпелых няма. Вядзецца ліквідацыя пажару.

У Стаўрапольскім краі пад ударам аказаўся «Лукойл-Югнафтапрадукт» у Міхайлаўскім. Тут таксама ўспыхнуў пажар.

Мінабароны РФ паведаміла аб перахопе сёння ўначы 73 беспілотнікаў.

Дзве нафтабазы ў Расіі трапілі пад удар беспілотнікаў
Фота: ТГ-каналы
Дзве нафтабазы ў Расіі трапілі пад удар беспілотнікаў
Фота: ТГ-каналы
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.