Два чалавекі пацярпелі ў ДТЗ з маршруткай у Гомелі

Легкавы аўтамабіль і маршрутка сутыкнуліся ў Гомелі. Два чалавекі шпіталізаваныя, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося 14 жніўня каля 16:40. 67-гадовы кіроўца аўтамабіля KIA рухаўся па крайняй левай паласе вуліцы Савецкай. Пры перабудове ў правую паласу ён сутыкнуўся з маршруткай пад кіраваннем 23-гадовага кіроўцы. Мікрааўтобус урэзаўся ў стойку святлафора.

Двух пасажыраў маршруткі даставілі ў бальніцу.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!