Фото: Neven Myst, unsplash.com
Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць у Балгарыі і не маюць магчымасці атрымаць новы беларускі пашпарт, змогуць атрымаць часовы дакумент замежніка. Ён будзе выдавацца беларусам, якія маюць дазвол на пастаяннае або доўгатэрміновае знаходжанне ў Балгарыі.
«Згодна з лістом кіраўніка Дырэкцыі «Міграцыя», асобы, якія маюць дазвол на пастаяннае або доўгатэрміновае пражыванне (у адпаведнасці з Дырэктывай Савета ЕС 2003/109/EC), пры жаданні змогуць атрымаць часовы дакумент замежніка.
У сувязі з адсутнасцю паўнавартаснага аналага пашпарта замежніка ў Рэспубліцы Балгарыя гэты дакумент, на жаль, будзе мець вельмі абмежаваны функцыянал, але, магчыма, стане важным крокам наперад і дапаможа часова вырашыць праблемы (прынамсі, для дзяцей), а над пошукам больш зручнага рашэння спецыяльная група пры МУС Балгарыі працягне працаваць і ў далейшым», — паведамляе Народнае пасольства Беларусі ў Балгарыі.
Вядуцца пошукі рашэння праблемы для беларусаў з часовым ВНЖ.
Паводле інфармацыі Народнага пасольства, падчас будучай сесіі Народнага сходу Балгарыі плануецца з’яўленне законапраекта, накіраванага на паляпшэнне ўмоў для легалізацыі беларусаў у Балгарыі.