Светлана Тихановская. Фото: t.me/CabinetBelarus
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская выступіла ў падтрымку іранскіх пратэстаў і выказала салідарнасць з народам Ірана.
“Мужнасць іранцаў, якія патрабуюць свабоды і годнасці перад тварам жорсткіх рэпрэсій, заслугоўвае павагі і захаплення ўсяго свету. Вашы галасы не могуць быць заглушаныя. Тыранія заўсёды падае. Мы салідарныя з народам Ірана”, — напісала лідарка дэмсіл у X.
За апошнія два тыдні пратэсты распаўсюдзіліся па большай частцы Ірана. Спачатку яны пачаліся на фоне рэзкага росту інфляцыі, але хутка набылі палітычны характар — удзельнікі акцый патрабуюць адстаўкі рэлігійнага кіраўніцтва. Улады абвінавацілі ЗША і Ізраіль у распальванні «беспарадкаў» і працягваюць абмяжоўваць доступ да інтэрнэту па ўсёй краіне.