Пит Хегсет. Скриншот видео
Міністр абароны ЗША Пітэр Хегсет заявіў, што кошт вайны супраць Ірана дасягнуў 37,5 млрд долараў. Як паведамляе Reuters, ён выступіў перад заканадаўцамі ў рамках працэсу разгляду бюджэтных асігнаванняў.
Гэтая сума ўключае ў сябе ўскосныя выдаткі, а таксама расходы за перыяд да 30 верасня.
У мінулым месяцы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запытаў у Кангрэса амаль 90 млрд долараў дадатковага фінансавання, большая частка якога звязаная з канфліктам з Іранам.
Тым часам ноччу Цэнтральнае камандаванне ЗША працягнула наносіць удары па Іране. Паводле інфармацыі амерыканскіх вайскоўцаў, мэтамі ўдару былі камандныя цэнтры, марскія аб’екты, ангары для самалётаў, склады беспілотнікаў, лагістычная інфраструктура. У Цэнтральным камандаванні таксама адзначылі, што за апошнія тры месяцы Іран атакаваў больш за 300 камерцыйных суднаў.
Іранскія СМІ паведамілі, што ўпершыню за 11 дзён апошняй эскалацыі паветраная трывога абвяшчалася ў Тэгеране. Пад ударамі былі гарады Бушэр, Бандар-Махшэхр, Тэбрыз і іншыя.
КВІР заявіў пра ўдары беспілотнікамі па складах боепрыпасаў і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння каманднага цэнтра сухапутных войскаў ЗША ў Кувейце.