Мінфін за пару дзён даразмясціў дзяржаблігацыі ў беларускіх рублях

Даразмяшчэнне 409-га выпуску дзяржаблігацый, намінаваных у беларускіх рублях, заняло на БВФБ усяго пару дзён. Усе каштоўныя паперы былі выкупленыя ў аўторак.

Нагадаем, на мінулым тыдні адбыўся аўкцыён па размяшчэнні гэтага выпуску, аднак тады былі рэалізаваныя каштоўныя паперы ўсяго на 10 млн рублёў. Па аблігацыях была вызначаная стаўка пастаяннага даходу ў памеры 9% гадавых.

Да даразмяшчэння былі даступныя аблігацыі наміналам 1000 рублёў на агульную суму 60 млн рублёў. На гэтым тыдні ў панядзелак былі выкупленыя каштоўныя паперы на 50 млн рублёў, а ў аўторак — на астатнія 10 млн рублёў.

Варта адзначыць, што два выпускі доларавых аблігацый Мінфіна, выпушчаныя яшчэ вясной, дагэтуль даступныя на БВФБ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!