У Іране адключылі інтэрнэт на фоне пратэстаў

У Іране зафіксавана агульнанацыянальнае адключэнне інтэрнэту, паведамляе арганізацыя NetBlocks, якая адсочвае даступнасць сеткі ў розных краінах.

Паводле даных маніторынгу, у краіне практычна цалкам спынены доступ да інтэрнэту. У NetBlocks адзначаюць, што збой адбыўся на фоне ўзмацнення лічбавых абмежаванняў, якія ўводзяцца ўладамі ў сувязі з пратэстамі, і істотна абмяжоўвае магчымасць грамадзян мець зносіны і атрымліваць інфармацыю.

З канца снежня ў гарадах Ірана праходзяць пратэсты, якія сталі найбуйнейшымі за апошнія тры гады. Яны распаўсюдзіліся па ўсёй краіне на фоне высокай інфляцыі і рэзкага падзення нацыянальнай валюты.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!