Скриншот видео t.me/pressmvd
Кантралёра-касіра ў Гродзенскай вобласці падазраюць у выкраданні амаль 170 тысяч рублёў. Інфармацыя пра значную недастачу ў гандлёвай арганізацыі паступіла супрацоўнікам БЭП Гродзеншчыны.
Паводле інфармацыі прэс-службы МУС, 37-гадовая жанчына з мая па снежань мінулага года фактычна штодня крала наяўныя грошы з галоўнай касы. У абавязкі супрацоўніцы ўваходзіла складанне фінансавай справаздачнасці, што дазваляла ёй уносіць скажоныя даныя і хаваць недастачу. Агульная сума выкрадзеных сродкаў склала каля 170 тысяч рублёў. Усе грошы былі прайграныя ў анлайн-казіно.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле аб прысваенні або растраце ў асабліва буйным памеры. Фігурантцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.