Ціханоўская ў Кіеве ўсклала кветкі на магілу Марыі Зайцавай

Навіны
Фото: Офис Тихановской

Святлана Ціханоўская пачала праграму візіту ў Кіеў з ускладання кветак на магілу загінулай на вайне з РФ беларускі Марыі Зайцавай. Яна была пасмяротна ўзнагароджаная ўкраінскім ордэнам трэцяй ступені «За мужнасць».

Паводле слоў Ціханоўскай, Зайцава з’яўляецца сімвалам беларуска-ўкраінскай салідарнасці.

«Першае, што я зрабіла, калі прыехала ў Кіеў — адразу з цягніка наведала магілу Марыі Зайцавай. Яна сімвалізуе не толькі наш супраціў дыктатуры, але і ўкраінска-беларускую салідарнасць. Для мяне было вельмі важна пачаць гэты візіт менавіта з ушанавання чалавека, які аддаў жыццё за свабоду Украіны і Беларусі.

Марыі было ўсяго 24 гады. Яна была вельмі светлым, смелым і прынцыповым чалавекам. Як і тысячы беларусаў, у 2020 годзе яна выйшла супраць гвалту і несправядлівасці ў Беларусі. А калі Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, яна не засталася ўбаку. Яна далучылася да беларускіх добраахвотнікаў і стала часткай агульнай барацьбы супраць расійскага імперыялізму і дыктатуры.

Для мяне Марыя — гэта сімвал новага пакалення беларусаў. Людзей, якія разумеюць, што свабода Беларусі і свабода Украіны непадзельныя. Яна загінула як герой, але яе імя будзе жыць. І наш абавязак — зрабіць усё, каб ахвяра Марыі і іншых герояў не была марнай», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Разам з Ціханоўскай у цырымоніі ўзялі ўдзел намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка і кіраўнік апарата АПК Валер Мацкевіч.

Ціханоўская ў Кіеве ўсклала кветкі на магілу Марыі Зайцавай
Фота: Офіс Ціханоўскай
Ціханоўская ў Кіеве ўсклала кветкі на магілу Марыі Зайцавай
Фота: Офіс Ціханоўскай
Ціханоўская ў Кіеве ўсклала кветкі на магілу Марыі Зайцавай
Фота: Офіс Ціханоўскай
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.