Кирилл Буданов. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Кірыл Буданаў прыняў прапанову Уладзіміра Зяленскага ўзначаліць Офіс прэзідэнта Украіны.
«Лічу пасаду кіраўніка Офіса Прэзідэнта яшчэ адным рубяжом адказнасці перад краінай. Для мяне гэта гонар і адказнасць — у гістарычны для Украіны час засяродзіцца на крытычна важных пытаннях стратэгічнай бяспекі нашай дзяржавы», — напісаў Буданаў у сваім тэлеграм-канале.
Пасада кіраўніка Офіса Зяленскага заставалася вакантнай з канца лістапада, калі Андрэй Ярмак быў звольнены з пасады на фоне карупцыйнага скандалу. Буданаў узначальваў Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны з 2020 года.