Школьная сталоўка гарэла ў Жлобіне

У сталоўцы сярэдняй школы №12 у Жлобіне адбыўся пажар. Пра ўзгаранне на вуліцы Войкава сёння днём паведаміла сістэма перадачы паведамленняў пра НС «Маланка».

Да месца здарэння было накіравана 4 адзінкі тэхнікі МНС. У абедзеннай зале сталоўкі на першым паверсе назіралася шчыльнае задымленне. Узгаранне ліквідаваў вартаўнік школы з дапамогай парашковага вогнетушыцеля.

У выніку пажару пашкоджаны халадзільная вітрына і прадукты. Прычына здарэння ўстанаўліваецца, паведамілі у прэс-службе МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!