Аператыўнікі Брэсцкай мытні спынілі на трасе М1 мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter, кіроўца якога спрабаваў незаконна перавезці ў Расію больш за 110 адзінак розных тавараў.
У грузавым адсеку былі выяўлены трыкатажныя вырабы, маторнае масла, газавы грыль, матацыкл і часткі выхлапной сістэмы да яго. Агульны кошт тавараў перавысіў 125 тысяч рублёў.
Кіроўца, зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік, растлумачыў, што ажыццяўляў перавозку па просьбе трэціх асобаў, аднак прадставіць неабходныя дакументы не змог.
Брэсцкай мытняй узбуджаны адміністрацыйны працэс. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры да 50% ад кошту тавару. паведамілі ў прэс-службе Мытнага камітэта Беларусі.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
