Аўтамабіль BMW раптоўна загарэўся ў раёне плошчы Перамогі ў Мінску, паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Інцыдэнт адбыўся сёння днём паблізу дома №42 па праспекце Незалежнасці. 33-гадовы кіроўца заўважыў дым, які ішоў з-пад капота, і пакінуў аўто.
На месца прыбылі супрацоўнікі МНС. Разам з грамадзянамі, якія апынуліся побач, яны патушылі ўзгаранне. Прычыны і абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.
На шчасце, ніхто не пацярпеў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!


