Блок Пракоп’ева-Ягорава пакідае Каардынацыйную раду

Галоўнае
Фото: Reform.by

Блок Пракоп’ева-Ягорава абвясціў пра выхад са складу Каардынацыйнай рады трэцяга склікання, заявіўшы, што гэты фармат «поўнасцю вычарпаў свае магчымасці як інструмент».

У заяве адзначаецца, што прадстаўнікі блока працавалі ў трох скліканнях КР. Сярод сваіх дасягненняў яны называюць арганізацыю выбараў у КР паводле дэмакратычных стандартаў.

Таксама ў блоку заявілі пра запуск механізму, які дазваляе беларусам з міжнароднай абаронай у Польшчы афармляць візы для сваякоў праз натарыяльныя запрашэнні.

Акрамя таго, прадстаўнікі аб’яднання адзначаюць, што ініцыявалі практыку слуханняў Аб’яднанага пераходнага кабінета. У трэцім скліканні адбыліся слуханні кіраўніцы кабінета Святланы Ціханоўскай, аднак, паводле іх слоў, паўнавартаснага абмеркавання не адбылося.

У заяве таксама згадваюцца слуханні па справе былога байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка, якога В’етнам выдаў беларускім уладам. Аўтары заявілі пра выяўленыя факты магчымых парушэнняў, звязаных з дзейнасцю штаба палка ва Украіне.

Блок падкрэсліў, што фінансаваўся за кошт уласных збораў і не атрымліваў грантаў. На думку яго прадстаўнікоў, цяперашняя канфігурацыя дэмакратычных сіл не спрыяе змене ўлады і рэформам у Беларусі.

“Мы вымушаныя канстатаваць, што Каардынацыйная рада трэцяга склікання поўнасцю вычарпала свае магчымасці як інструмент. Бягучая структура дэмсіл не набліжае змену рэжыму і дэмакратызацыю Беларусі. Значная частка актараў арыентавана на захаванне статус-кво і імітацыю працэсу. Нашы прынцыпы стратэгічнага планавання, празрыстасці, самафінансавання і інстытута рэпутацыі не падзяляюцца тымі, хто прымае рашэнні.

У межах КС-3 мы зрабілі свой максімум, магчымы з пазіцыі меншасці. Таму сёння Блок выходзіць са складу Каардынацыйнай рады. Мы закрываем гэтую главу і працягнем працу па-за структурамі КР трэцяга склікання”, — заявілі прадстаўнікі блока.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны