Фото: "Вясна"
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі сустрэўся з маршалкам Сената Польшчы Малгажатай Кідава-Блоньскай.
Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры “Вясна”, кіраўніца польскага Сената адзначыла, што Польшча не забывае не толькі пра Анджэя Пачобута, але і пра ўсіх палітвязняў Беларусі.
«Гэтую дапамогу і салідарнасць, якую мы адчуваем ад польскага грамадства, з’яўляецца для нас важным стымулам працягваць працаваць.
Наша супольная праца, ваша дапамога беларускім уцекачам і ціск на беларускія ўлады з патрабаваннем вызваліць беларускіх палітвязняў, я перакананы, дасць свой вынік», – у сваю чаргу сказаў Бяляцкі.
Алесю Бяляцкаму таксама перадалі пастанову, якую Сенат прыняў у пятую гадавіну зняволення Пачобута.