Аранжавы ўзровень небяспекі з-за ветру абвешчаны на чацвер

Надвор’е ў чацвер, 23 красавіка, даставіць нязручнасці беларусам. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

“Раніцай і днём 23 красавіка (чацвер) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і ў Мінску чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга, паўночнага ветру парывамі 15-20 м/с”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і халодная паветраная маса, якая паступае з паўночных шырот. Уначы воблачна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. У многіх раёнах невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, месцамі з мокрым снегам). Тэмпература паветра мінімальная ўначы +1… +7°С, максімальная днём ад +6°С па паўночным усходзе да +15°С па паўднёвым захадзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!