Фото: Towfiqu barbhuiya /Unsplash.com
Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені—чэрвені склаў 149,56 млрд рублёў. У супастаўных цэнах ён вырас на 1,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Па выніках пяці месяцаў прырост ВУП складаў 0,9%, а ў студзені—сакавіку адзначалася яго зніжэнне.
Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені—красавіку склаў 113,3%.
Трэба адзначыць, што сёлета, згодна з афіцыйным прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаным Лукашэнкам, прырост ВУП павінен скласці 2,8% па выніках года. Міжнародныя фінансавыя інстытуты прагназуюць каля 1,3%.
Прадукцыйнасць працы па ВУП у студзені—маі вырасла на 0,6% да 29 293,1 рубля.
Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у чэрвені склала 3,1 млрд рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з чэрвенем мінулага года на 5,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях яна таксама вырасла на 5,9% да 2,97 млрд рублёў. За шэсць месяцаў вытворчасць ва ўсіх катэгорыях гаспадарак павялічылася на 4,7% да 13,58 млрд рублёў, а ў сельскагаспадарчых арганізацыях — на 4,9% да 13,32 млрд рублёў.
У чэрвені ў сельскагаспадарчых арганізацыях было выраблена 155,6 тыс. т жывёлы і птушкі, што на 5,1% больш, чым летась, малака — на 3,9% больш, або 801,5 тыс. т. За паўгоддзе вытворчасць жывёлы і птушкі вырасла на 5,3% да 925,3 тыс. т, а малака — на 2,9% да 4,62 млн т.
Аб’ём прамысловай вытворчасці ў чэрвені склаў 18,66 млрд рублёў. Ён вырас у супастаўных цэнах на 2,8% у параўнанні з аналагічным месяцам 2025 года. За паўгоддзе прамысловая вытворчасць знізілася на 0,7% да 107,2 млрд рублёў.
Складскія запасы ў прамысловасці на 1 ліпеня склалі 11,77 млрд рублёў. У параўнанні з 1 чэрвеня яны знізіліся на 140 млн рублёў. Узровень складскіх запасаў склаў 82,5% ад сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці, знізіўшыся за месяц на 1,6 п.п.
Інвестыцыі ў асноўны капітал у чэрвені склалі 5,72 млрд рублёў. Яны за год выраслі на 15,7%. Па выніках шасці месяцаў інвестыцыі выраслі на 4,1% да 26,52 млрд рублёў.
У чэрвені ў эксплуатацыю было ўведзена 555,7 тыс. кв. м жылля агульнай плошчы, што на 9% больш, чым год таму, у тым ліку будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай скарацілася на 17,5% да 85,1 тыс. кв. м. Па выніках студзеня—чэрвеня ўвод жылля ў эксплуатацыю зменшыўся на 11,6% да 1,63 млн кв. м, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — на 32,6% да 237,3 тыс. кв. м.
Грузаабарот у першым паўгоддзі вырас на 1,5% да 35,67 млрд тона-кіламетраў, пасажырскія перавозкі павялічыліся на 0,4% да 837,6 млн чалавек.
Рознічны тавараабарот у чэрвені склаў 9,63 млрд рублёў. Ён вырас на 9,6% у параўнанні з аналагічным месяцам 2025 года. Па выніках паўгоддзя абарот рознічнага гандлю павялічыўся на 7,2% да 54,19 млрд рублёў.
Аптовы тавараабарот у чэрвені вырас на 0,8% да 15,6 млрд рублёў. За шэсць месяцаў ён скараціўся на 0,4% да 89,48 млрд рублёў.
Абарот у грамадскім харчаванні ў чэрвені вырас на 3,9% да 688,2 млн рублёў. Па выніках шасці месяцаў ён павялічыўся на 1,1% да 3,78 млрд рублёў.