Фото: пресс-служба правительства
Нядаўна Міністэрства транспарту адчыталася пра ход рэканструкцыі дарогі М-10. Пляцоўку наведаў віцэ-прэм’ер Аляксандр Церахаў. Ён запэўніў, што ў верасні плануецца падпісаць акт уводу першай чаргі рэканструяванага ўчастка. Яго працягласць складае 16 км, а ўсяго рэканструюецца 85 км аўтадарогі.
«Плаўна пераходзім да рэалізацыі другой чаргі. У цэлым па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў 2029 годзе павінны быць завершаны асноўныя будаўнічыя работы з увядзеннем аб’екта ў 2030 годзе. Рэканструкцыя ідзе па плане. Усе тэрміны вытрымліваюцца. Не бачым праблем з рэалізацыяй гэтага праекта», — казаў віцэ-прэм’ер.
Сёння пра праблемы расказалі ў Камітэце дзяржаўнага кантролю. Кантралёры вывучылі праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю ўчастка і знайшлі ў ёй завышэнне кошту.
«Напрыклад, кошт франтальных агароджаў аўтадарогі М-10, пазначаны ў праекце, быў удвая вышэйшы за іх фактычны кошт. Толькі па гэтай пазіцыі завышэнне склала 1,2 млн рублёў.
Акрамя таго, у праектна-каштарысную дакументацыю былі ўключаны неабавязковыя і немэтазгодныя работы па вырабе бетону на аб’ектах у Рэчыцкім і Гомельскім раёнах (танней было прывезці на аб’ект бетон, выраблены ў Гомелі), а ў праект на будаўніцтва аўтадарогі М-10 — уладкаванне тэхналагічных праездаў са шчэбенева-пясчанай сумесі (неабходныя толькі пры працы ў анамальна засушлівыя перыяды)», — расказалі ў КДК.
У выніку дакументацыю ў найбліжэйшы час скарэктуюць, лішнія работы выключаць, а кошт аб’екта знізіцца на 17,4 млн рублёў.