Беларускія сілавікі запалілі ў Індыі
Рэдакцыя Reform.news · 23 кастрычніка 2026, 23:06
https://reform.news/be/belaruskija-silaviki-zapalili-indyi/Беларускія сілавікі адправіліся ў Індыю на трэнінг па перадавых тэхналогіях бяспекі, але былі вымушаныя дэманстраваць індыйскім калегам свае танцавальныя здольнасці.
15 супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі адправіліся ў Індыю на навучальную праграму «Сучасныя перадавыя тэхналогіі ў сферы бяспекі». Трэнінг праходзіць з 19 па 30 кастрычніка ва Універсітэце нацыянальнай бяспекі Раштрыя Ракша (RRU) у Гандзінагары (штат Гуджарат).
«Праграма накіраваная на ўмацаванне прафесійных кампетэнцый супрацоўнікаў праваахоўных органаў праз вывучэнне сучасных тэхналогій забеспячэння бяспекі і іх прымянення ў праваахоўнай дзейнасці ў сучасных умовах», — заяўляе ўніверсітэт.
Знаходжанне беларускіх сілавікоў у Індыі супала са святкаваннем Наваратры — індуісцкага рэлігійнага свята. Гасцей запрасілі далучыцца да традыцыйных індыйскіх танцаў. Сілавікі не падвялі: іх пластыка і пачуццё рытму не могуць пакінуць абыякавым нікога.
Відэа запальнага танца апублікавала пасольства Індыі ў Беларусі.



