Беларускія цыгарэты знайшлі на польскай мяжы ў вагоне з галькай
Рэдакцыя Reform.news · 23 ліпеня 2026, 17:15
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-znajshli-na-polskaj-mjazhy-vagone-z-galkaj/Польскія мытнікі перахапілі чарговую партыю кантрабандных цыгарэт на беларускай мяжы.
Кантрабанду выявілі на чыгуначным тэрмінале ў Малашэвічах. Падчас праверкі саставу з дапамогай рэнтгенаўскага сканера падазрэнне выклікаў адзін з вагонаў з галькай. Пры яго аглядзе мытнікі знайшлі 4 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт.
Узбуджаная крымінальная справа, паведамляе польская мытня.

