Беларускія цыгарэты везлі ў Польшчу ў цыстэрне са смалой
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 15:19
https://reform.news/be/belaruskija-cygarjety-vezli-polshchu-cystjerne-sa-smaloj/Польскія мытнікі канфіскавалі партыю кантрабандных цыгарэт на беларускай мяжы.
Цыгарэты знайшлі ў грузавым цягніку, які ехаў з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Семянуўка». Вагоны прасвяцілі сканерам і заўважылі цыгарэты ў цыстэрне са смалой.
Усяго было канфіскавана амаль 4000 пачкаў цыгарэт. Іх кошт ацэньваецца ў больш як 77 тысяч злотых (20,7 тысячы долараў). Распачата крымінальная справа, паведамляе польская мытня.

