Беларуска ўстанавіла сусветны рэкорд па скайсерфінгу над Эверэстам
Рэдакцыя Reform.news · 11 студзеня 2026, 12:39
https://reform.news/be/belaruska-stanavila-susvetny-rjekord-pa-skajserfingu-nad-jeverjestam/Беларуская экстрэмальная спартсменка Вольга Навумава ўсталявала сусветны рэкорд, здзейсніўшы скачок са скайсерфінгам з вышыні 20 945 футаў (каля 6380 метраў) над Эверэстам. Дасягненне ўвайшло ў кнігу рэкордаў Гінэса як самы высокі скачок са скайсерфінгам у гісторыі, піша UPI.
Скачок быў выкананы з верталёта ў раёне населенага пункта Сьянгбочэ (Непал). Навумава пакінула борт на рэкорднай вышыні, утрымлівала кантроль над дошкай у свабодным падзенні і раскрыла парашут, пасля чаго паспяхова прызямлілася на адзнацы 12 356 футаў (каля 3765 метраў).
Спартсменка займаецца гэтым відам экстрэмальнага спорту каля 15 гадоў.
«З таго часу, як я адкрыла для сябе скайсерфінг, маёй марай было здзейсніць унікальны скачок з парашутам і натхніць дзяўчат па ўсім свеце не баяцца быць смелымі і марыць пра вялікае», — расказала Навумава Guinness World Records.
