Фото: gov.pl
У Сілезскім ваяводстве супрацоўнікі мытна-падатковай службы і Цэнтральнага следчага бюро паліцыі праверылі грузавы аўтамабіль, які рухаўся па трасе А1. У грузавым адсеку выявілі кантрабандны тытунь, паведамляе Нацыянальная падатковая адміністрацыя Польшчы.
Кіроўца, 34-гадовы грамадзянін Беларусі, прад’явіў дакументы на перавозку тытунёвых адходаў з Італіі ў Літву. У каробках, якія перавозіліся ў паўпрычэпе, мытнікі знайшлі больш за 14,5 тоны тытуню для курэння. Яго рынкавы кошт ацэньваецца больш чым у 15 млн злотых (4,1 млн долараў).
Пачата расследаванне. Кіроўцу дапыталі ў якасці сведкі.