Фото: unsplash.com
Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага керасіну з Беларусі на фоне атак Украіны на расійскія НПЗ.
У маі 2026 года з Беларусі было пастаўлена 5,17 тысячы тон — гэта амаль у чатыры разы больш, чым у маі 2025 года, паведамляе РБК са спасылкай на даныя Цэнтра цэнавых індэксаў (ЦЦІ).
За першыя 10 дзён чэрвеня Беларусь паставіла Расіі каля 2,6 тысячы тон.
ЦЦІ называе павелічэнне паставак «разавай акцыяй».
1 чэрвеня ўрад РФ увёў часовую забарону на экспарт авіяцыйнага керасіну да 30 лістапада гэтага года. Мера тлумачылася падтрымкай бесперабойнага забеспячэння палівам унутранага расійскага рынку.
У маі Расія таксама значна павялічыла пастаўкі бензіну з Беларусі. Продаж бензіну на Пецярбургскай біржы вырас у 26 разоў у параўнанні з маем 2025 года, склаўшы 23,64 тысячы тон.