Расія абмежавала экспарт авіяцыйнага паліва

Урад Расіі ўвёў часовую забарону на экспарт авіяцыйнага газавага паліва.

«Новай пастановай уведзена часовая забарона на вываз з Расіі паліва для рэактыўных рухавікоў, у тым ліку набытага на біржавых таргах. Абмежаванне будзе дзейнічаць да 30 лістапада 2026 года ўключна», — паведамілі ў прэс-службе ўрада РФ.

Мера прынята з мэтай падтрымання надзейнага і бесперабойнага забеспячэння ўнутранага рынку палівам.

Забарона не распаўсюджваецца на паліва ў тэхналагічных ёмістасцях, якое выкарыстоўваецца паветранымі суднамі падчас палёту, партыі авіяцыйнага газавага паліва, змешчаныя пад мытную працэдуру да ўступлення ў сілу пастановы аб часовым абмежаванні, а таксама на пастаўкі ў рамках міжурадавых пагадненняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!